Мінск сустракае ўдзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання"

18 ноября 2018

Роўна тыдзень застаецца да самай маштабнай музычнай падзеі лістапада - дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне 2018". Ужо ў наступную нядзелю рэкордныя 20 удзельнікаў будуць запальваць са сваімі хітамі на сцэне "Мінск-Арэны". Пакуль дэлегацыі прыбываюць у Беларусь. Сёння чакаюцца госці з 16 краін.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск канкурсантаў сустракае наш карэспандэнт Вольга Мядзведзь.

Большасць нашых гасцей прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце сёння ў другой палове дня. Пажадаем ім мяккай пасадкі. А на дадзены момант у еўравізійнай скарбонцы плюс дзве краіны. Адкрыў другі дзень прылётаў дэбютант конкурсу Казахстан і яго 12-гадовая прадстаўніца Данэлія Туляшова. Дэлегацыя ўжо адправілася адпачываць у гасцініцу.

Крыху больш за гадзіну таму на пасадачную паласу зайшла Арменія - краіна, якая выйграла дзіцячае "Еўрабачанне 2010". Як раз тады Беларусь упершыню прымала гэты маштабны вакальны конкурс. Запальваць сезон 2018 будзе 12-гадовы L.E.V.O.N. з аднайменнай песняй. Нягледзячы на юны ўзрост, спявак шматразовы ўдзельнік і пераможца розных нацыянальных і міжнародных песенных спаборніцтваў.

Вядома, вакалісты прыбываюць не ў адзіночку. Прадакшн групы зусім розных маштабаў: ад некалькіх персон да больш як 2 дзясяткаў чалавек. Гэта і прадзюсары, педагогі, грымёры, фаніятары, падтанцоўка, бацькі, журналісты і г.д. Галоўныя памочнікі дэлегацый - гэта валанцёры, па 2 добраахвотнікі на каманду гасцей.

Літаральна праз некалькі хвілін мы павінны былі каманду з Украіны на чале з канкурсанткай Дарынай Краснавецкай, але рэйс адкладваецца да вечара. Таму чакаем Азербайджан і Албанію.