Праграму сямейнага капіталу прапаноўваецца падоўжыць да 2024 года і мадэрнізаваць

31 октября 2018

Урад прапаноўвае падоўжыць праграму сямейнага капіталу да 2024 года і яе мадэрнізаваць. Напрыклад, плануюць дазволіць выкарыстаць суму, атрыманую пры нараджэнні трэцяга дзіцяці (гэта прыкладна 20 тысяч беларускіх рублёў), да яго паўналецця на вырашэнне жыллёвых пытанняў і адукацыю. Перагледзяць і памер дапамог для мам у дэкрэце. Адзначым, сёння Палата прадстаўнікоў аднагалосна падтрымала і праграму дзейнасці ўрада да 2020 года.