Конкурс фільмаў для дзяцей "Лістападзік" стартаваў у кінатэатры "Піянер"

4 ноября 2017

Кінавосень у Беларусі! Следам за "Лістападом" свае ўступныя цітры паказаў і конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік".

Паводле традыцыі, пачалося ўсё ў сталічным кінатэатры "Піянер". Фільмам адкрыцця стала прыгодніцкая драма "Цім Талер, або Прададзены смех" ад германскага рэжысёра Андрэаса Дрэзена. Усяго ў конкурснай праграме "Лістападзіка" заяўлена 10 карцін. Геаграфія краін-удзельніц шырокая - Іран, Францыя, Германія, Калумбія, Кітай і іншыя. У складзе журы фэсту прафесіяналы кінаіндустрыі, знакамітыя рэжысёры, сцэнарысты і прадзюсары.

Пасля прагляду юныя гледачы змогуць пагутарыць са стваральнікамі фільмаў. Вынікі міжнароднага кінаспаборніцтва падвядуць 7 лістапада.