Нацыянальная тэатральная прэмія Беларусі напярэдадні падвядзення вынікаў

29 ноября 2014

Трэці рэспубліканскі конкурс Нацыянальная тэатральная прэмія Беларусі напярэдадні падвядзення вынікаў. Сёння журы ацэніць работы чатырох творчых калектываў: тэатра беларускай арміі, дзяржаўнага тэатра лялек, тэатра беларускай драматургіі і трупы з Маладзечна. Таксама адбудуцца выніковыя пасяджэнні журы ў секцыях Лялечнае мастацтва і Драматычнае мастацтва.


Заўтра - кульмінацыя тэатральнай прэміі. Увечар на сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.