"Лялечны квартал" стартуе на "Славянскім базары ў Віцебску"

11 июля 2018

Сёлета праекту 5 гадоў. У афішы - лялечныя тэатры з Беларусі, Расіі, Украіны. Таксама фестывальны дзень насычаны канцэртамі. У Віцебскай абласной філармоніі сёння будуць апладзіраваць Святлане Бязроднай і "Вівальдзі-аркестру". А ў Летнім амфітэатры выступяць “Хор Турэцкага” і Ірына Алеграва. У КЗ "Віцебск" пройдзе гала-канцэрт майстроў мастацтваў Казахстана. У ім возьме ў і Роза Рымбаева. Ужо заўтра на плошчы зорак з'явіцца зорка з яе імем.

Аляксандр Сідарэнка, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску": "Фестываль ужо даўно перасягнуў межы славянскага свету. Ён стаў сусветным праектам. Калі адсачыць геаграфію продажу білетаў, то практычна ўсе краіны свету там адзначаны за гэтыя гады. Прыхільнікаў, гледачоў становіцца з кожным годам усё больш і больш".

На любы густ і выставачная праграма фестывалю. Менш чым праз гадзіну адбудзецца прэзентацыя інтэрактыўнага праекта са збораў Нацыянальнага мастацкага музея. А юныя артысты ў гэтыя хвіліны рыхтуюцца да другога конкурснага дня. Прадстаўнік Беларусі Арцём Скароль на сцэну выйдзе пад 13-ым нумарам.