Вянок да манумента загінуўшым савецкім воінам усклаў пасол Беларусі ў Францыі

9 мая 2016

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня Перамогі, прайшлі сёння і ў Францыі. У горадзе Нуае-Сен-Мартэн пад Парыжам паслы і прадстаўнікі пасольстваў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана ўсклалі вянкі да манумента на могілках савецкіх ваеннапалонных і ўдзельнікаў французскага Супраціўлення. Ад імя Беларусі вянок да манумента загінуўшым савецкім воінам усклаў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. У цырымоніі ўскладання таксама прынялі ўдзел кіраўнікі мясцовых органаў улады французскага дэпартамента Уаза.