Мастацкія працы выхаванцаў дзіцячых школ мастацтваў і творчасць юных музыкантаў аб'яднала выстава ў Мінску

18 января 2024

Самыя яркія ўражанні  ў розных тэхніках і жанрах.  Мастацкія працы ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю-выставы "Свет, у якім я жыву..." прапанаваныя ў галерэі "Універсітэт культуры". Усяго ў праекце ўзялі ўдзел 20 дзіцячых школ мастацтваў, з іх 4 - з Ніжняга Ноўгарада. Беларусь прапанавала працы юных мастакоў з 5 абласцей. А музычную творчасць на адкрыцці выставы прэзентавалі юныя музыканты з гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка.

Дзіцяча-юнацкі праект рэалізуецца на працягу 5 гадоў і з рэспубліканскага перарос у міжнародны. У яго рамках праходзяць майстар-класы, тэматычныя экскурсіі і квэсты.