"Харошкам" - 50! Юбілейны сезон адкрыюць бясплатным канцэртам у цэнтры Мінска

19 августа 2023

Заслужаным "Харошкам" паўстагоддзя! Харэаграфічны ансамбль сёння адкрые юбілейны сезон бясплатным канцэртам. Артысты раскажуць біяграфію Беларусі танцам у цэнтры Мінска. Пляцоўка разгорнецца ў скверы каля Купалаўскага тэатра.

За паўтары гадзіны танцавальнага спектакля пакажуць пастаноўкі, якія за 50 гадоў сабралі авацыі па ўсім свеце: ад магілёўскіх "Гусарыкаў", з якіх пачынаўся рэпертуар "Харошак" у 1974 годзе, да нацыянальнай "Лявоніхі". Кожны з сямнаццаці нумароў будзе паказаны ў індывідуальных вобразах і пад жывую музыку.

Выступленне "Харошак" пройдзе ў рамках акцыі "Губернатарскі сад". Гэта ініцыятыва Міністэрствы культуры. Кожную суботу  вядомыя калектывы даюць сольныя праграмы ў Аляксандраўскім скверы. Для гледачоў канцэрт бясплатны. Цыкл такіх выступленняў распісаны да верасня.