У праваслаўных вернікаў пачынаецца Калядны пост

28 ноября 2014

Ён доўжыцца 40 дзён да Раства Хрыстова, якое штогод адзначаецца 7 студзеня. Гэты пост меней строгі за Вялікі і Успенскі. У гэты час не ўжываюць мяса, сметанковае масла, малако, яйкі і сыр. У дні Каляднага посту неабходна здзяйсняць больш карысных спраў, быць дабразычлівым і памяркоўным да навакольных.