Хелена Мерааі выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні" пад пятым нумарам

21 ноября 2017

Гэта вынікі жараб'ёўкі, што прайшла напярэдадні. Упершыню ў гісторыі праекта беларусы змогуць прагаласаваць за сваю прадстаўніцу. Падтрымаць юную артыстку можна ў Інтэрнэце на сайце www.junioreurovision.tv ужо з пятніцы, 24 лістапада.

А сёння Хелену чакае першая рэпетыцыя. На прагон адводзіцца ўсяго 40 хвілін.

Пасля рэпетыцыі ў раскладзе Хелены інтэрв'ю, кансультацыя па грыме і запіс візітовак. Нагадаем, фінал дзіцячага "Еўрабачання" адбудзецца ў нядзелю, 26 лістапада. Трансляцыю конкурсу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".