Хелена Мерааі і каманда Белтэлерадыёкампаніі вярнуліся ў Мінск

28 ноября 2017

Прадстаўніца Беларусі на "Еўрабачанні" разам з камандай Белтэлерадыёкампаніі вярнулася з конкурснага Тбілісі. Калі дэлегацыя паднялася на борт самалёта Белавія, загучала песня нашай артысткі. Нягледзячы на ранні час (рэйс прызямліўся каля 6 раніцы), сустрэць дэлегацыю ў аэрапорт прыехалі журналісты і фанаты Хелены, а таксама яе тата, які сачыў за конкурсам з Мінска.

Хелена Мерааі заняла 5 месца на дзіцячым "Еўрабачанні". Але незалежна ад вынікаў Беларусь прыме наступнае шоу, якое пройдзе ў Мінску.