Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні прадстаўнікоў грузінскага тэлебачання

23 марта 2018

Афіцыйны візіт беларускага лідара ў Грузію выклікаў вялікую цікавасць з боку журналістаў. Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні прадстаўнікоў грузінскага тэлебачання. Размова ішла не столькі пра двухбаковы дыялог – кола пытанняў адпавядала парадку дня - міжнароднаму. Напрыклад, погляд беларускага лідара на адносіны з Еўрасаюзам. Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ў яго вялікая колькасць прапаноў і пытанняў, якія варта абмеркаваць разам з ЕС. Таксама Прэзідэнт распавёў пра бачанне сваёй ролі ў Беларусі і брэнд краіны. Закранулі і ўзаемаадносіны з Расіяй. Чаго чакаць на ўзаемным трэку пасля выбараў і новага прэзідэнцкага тэрміну Уладзіміра Пуціна? З гэтага пытання і пачалася размова.