Вынікі маладзёжнага конкурсу "Памятаць. Паважаць. Не дапусціць" падвялі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны

30 ноября 2023

 "Памятаць. Паважаць. Не дапусціць". Вынікі рэгіянальнага этапа маладзёжнага творчага конкурсу падвялі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод удзельнікаў - школьнікі і студэнты ВНУ, навучэнцы гімназій і каледжаў Мінскай вобласці. Усяго прэзентавалі больш як 350 прац. Лепшыя даследаванні, эсэ і відэаролікі: пераможцаў назвалі ў трох намінацыях. Акрамя ўзнагароджання лаўрэатаў, уручылі і спецыяльныя прызы. Патрыятычны конкурс прымеркавалі да Года міру і стваральнай працы, а таксама 80-годдзя пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Маладзёжны творчы конкурс "Памятаць. Паважаць. Не дапусціць" - гэта ініцыятыва Генеральнай пракуратуры Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі і Саюзам моладзі. На рэспубліканскім этапе Мінская вобласць прапануе па тры лепшыя працы ў кожнай намінацыі. Фінал - у снежні.