"Калейдаскоп талентаў" у Польшчы

21 ноября 2017

"Калейдаскоп талентаў" у Польшчы аб'яднаў прафесійныя і аматарскія ансамблі з Беларусі, Расіі, Украіны і Эстоніі. Калектывы з Маладзечна ўзялі чатыры першыя месцы на міжнародным фестывалі і абышлі больш за паўтысячы ўдзельнікаў. Артысты з Маладзечна пакарылі журы адразу ў некалькіх намінацыях - цыркавое майстэрства, бальныя танцы і вакал.

Такі форум талентаў у Польшчы ладзіўся трынаццаты раз. Сёлета Беларусь прадстаўлялі калектывы з Мінска, Барысава і Брэста.