Крылатых насельнікаў Мінскага заапарка перавялі ў летнія вальеры

3 июня 2020
Фламінга, паўліны, марабу, пеліканы, чорныя лебедзі і фазаны ўжо ў "сезонных кватэрах",  дзе ўмовы  максімальна набліжаны да прыродных. Да пераезду зараз рыхтуюцца і малпы. Для іх камфортнага перасялення павінна ўсталявацца  больш цёплае надвор'е. Убачыць жывёл можна і падчас гульнявых праграм. У Мінскім заапарку для дзяцей распрацавалі квест-падарожжа. Удзельнікам выдаецца спецыяльная карта  з падказкамі і пэўным маршрутам.