"J:Морс" далі канцэрт у Палацы Нацый у Жэневе

19 ноября 2019

Пакарае Еўропу беларускі рок!

Ён упершыню прагучаў у сусветна вядомым Палацы Нацый у Жэневе. Група "J:Морс" сыграла паўтарагадзінны  канцэрт у другой па значнасці рэзідэнцыі ААН пасля Нью-Ёрка. І гэта галоўнае культурнае мерапрыемства ў рамках трохдзённай канферэнцыі да 30-годдзя Канвенцыі аб правах дзіцяці. Нагадаем, менавіта Беларусь адной з першых ратыфікавала гэты міжнародны дакумент. Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі выбрала "J:Морсаў" невыпадкова: лідар групы Уладзімір Пугач на працягу пяці гадоў - амбасадор добрай волі ЮНІСЕФ у Беларусі. А ў гэтыя хвіліны ў дыпламатычным прадстаўніцтве нашай краіны праходзіць творчая сустрэча групы і беларусаў, якія жывуць у Швейцарыі.
 

Сёлета рок-групе спаўняецца 20 гадоў.

У юбілейным гастрольным графіку "J:Морс" - 14 гарадоў Беларусі і Расіі. Дарэчы, ужо паслязаўтра - канцэрт у Маскве. Наперадзе - выступленні ў Гродне і Рэчыцы.