Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін сёння прымаў урадавую дэлегацыю Масквы

26 февраля 2014
Беларусь і Масква абмеркавалі план мерапрыемстваў па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве да 2015 года. Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін сёння прымаў урадавую дэлегацыю расійскай сталіцы на чале з міністрам, кіраўніком дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязяў горада Сяргеем Чароміным. Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала інвестыцыйная палітыка. Таксама закранутыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы, у прыватнасці, цэментавай вытворчасці.

У беларускай сталіцы дэлегацыя Масквы прабудзе яшчэ адзін дзень. Госці наведаюць шэраг аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама айчынныя прадпрыемствы-гіганты па вытворчасці дарожна-будаўнічай, снегаўборачнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.