Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі можа перавысіць 60 %

24 января 2018

Такое меркаванне выказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама. Высокую актыўнасць шмат у чым звязваюць з магчымасцю прагаласаваць датэрмінова. Лідзія Ярмошына адзначыла, на мясцовых выбарах бар'ер яўкі не ўстаноўлены. Для выбаршчыка прывабны воблік маладога кандыдата ў дэпутаты. А ўдзел такіх прэтэндэнтаў у гонцы станоўча адаб'ецца на актыўнасці беларусаў.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Выбары прызнаюцца, што адбыліся, пры любой яўцы выбаршчыкаў. Але вы самі разумееце, мы і мясцовая ўлада змагаемся за яўку выбаршчыкаў у сілу таго, што выбары, на якія не прыйшлі людзі, не забяспечваюць народнае прадстаўніцтва, калі выбаршчыкі не прыйдуць на выбарчыя ўчасткі. Жадалася б, каб дайшлі. І над гэтым трэба працаваць".

Зараз у Беларусі праходзіць агітацыя кандыдатаў у дэпутаты. Асноўны дзень галасавання - 18 лютага. Датэрміновае стартуе з 13-га.