Ізяславу - заснавальніку дынастыі полацкіх князёў - установяць помнік

14 августа 2014
У літаратурнай сталіцы гэтага года - Заслаўлі, дзе ўжо ў верасні пройдзе Дзень пісьменнасці, узвядуць пяціметровую фігуру Ізяслава. Вобраз сына і абаронцы Рагнеды зараз разам са скульптарамі прадумваюць гісторыкі і мастацтвазнаўцы. Даследуюць арнаменталістыку 10 стагоддзя і паднімаюць матэрыялы раскопак старажытнага замчышча ў Заслаўлі.

Якім жа будзе помнік Ізяславу - раскажа Юлія Чаргінец.

Нашчадак вікінгаў, сын першай манашкі старажытнай Русі Рагнеды і князя-хрысціцеля Уладзіміра. І гэта амаль што ўсе звесткі пра асобу - сімвал Заслаўя. Пражыў усяго толькі 20, па іншых крыніцах - 30 гадоў. Не захавалася ніводнай выявы, але яго, нягледзячы на тое, што памёр рана, малююць старцам. А вось у скульптуры, наадварот, зусім дзіцём.

Конкурс на помнік Ізяславу выйграў вучань Анатоля Арцімовіча - скульптара, які зрабіў ў Заслаўі першы помнік на тэму жыцця Рагнеды. Але на тым мануменце князь малалетні.


Эскізы дарослага Ізяслава ў гэтай майстэрні зроблены яшчэ дзесяць гадоў таму. Скульптар спецыялізуецца па нацыянальных героях краіны. У Полацку - яго Усяслаў Чарадзей, каля вядучага ўніверсітэта краіны БДУ паставіў Кірыла Тураўскага.

Мікалай Паграноўскі, дырэктар гісторыка-культурнага музея-запаведніка Заслаўе: Нашы госці ў Дзень пісьменства пабачаць першае - помнік Ізяславу-кніжніку, помнік ягонай маці Рагнедзе і яму ўжо даўно зроблены гадоў 12, калі не больш.

У руках - сімвал князя, які папулярызаваў адукацыю і напісанне кніг. Яго апрануць у лепшым стылі дзясятага стагоддзя. Дрэс-код ад акадэмікаў і калекцыянераў. Аксесуары: нармандскі пояс і зусім не біжутэрыя - фамільны пярсцёнак, бранзалет.

Скульптар, які паставіць у цэнтры Заслаўя родапачынальніка дынастыі полацкіх князёў, у Мінску ўжо стварыў некалькі помнікаў. Гэта адзін з іх. Купцы, шалі, гістарычныя манеты нашай зямлі ў бронзе - чарговы раз напамін - тэрыторыя сучаснай сталіцы Беларусі здаўна буйны гандлёвы цэнтр.

Адзначыў Верхні горад грашыма эпохі ВКЛ, у Ніжнім жа - на месцы замчышча збіраецца ўскласці метровы меч. У памяць пра бітву на Нямізе. Кампазіцыя перамагла сярод 17 прац.

Бронзавы Ізяслаў стане на гранітным пастаменце, зробленым у стылі менгіра - натуральнага абчасанага валуна. Магчыма, да выявы дададуць радавыя знакі князя. Пакуль скульптар лепіць, зборам усіх характарыстык гістарычнай асобы займаюцца вучоныя.