А. Лукашэнка: Мы павінны не проста перадаць краіну новаму пакаленню, а дапамагчы яму стаць на патрэбныя рэйкі

13 августа 2021

Свой лёс мы павінны вызначаць самі. Такі пасыл прагучаў ад Прэзідэнта падчас рабочай паездкі ў аграгарадок Ціхінічы Рагачоўскага раёна. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў нас ёсць усё, каб нармальна жыць. Перспектывы вызначаныя Усебеларускім народным сходам. Меркаванні па далейшым жыццеўладкаванні будзе акумуляваць новая Канстытуцыя. Застаецца галоўнае - працаваць на карысць сваю і сваёй краіны. Было б жаданне.

Беларускаму лідару сёння паказалі, чым жыве сельгаспрадпрыемства. Як павінен выглядаць эталонны машынны двор, на што здольны новы беларускі камбайн. Шмат гаварылі і аб "Вёсцы будучыні". Прэзідэнт па палічках расклаў сутнасць новага праекта. Мэта - стварыць умовы жыцця на сяле не горшыя за гарадскія. І тое, што гэта рэальна, у Ціхінічах ужо адчуваюць. Наш палітычны аглядальнік Аляксей Волкаў асабіста ў гэтым упэўніўся і раскажа аб усім па парадку.

Ціхінічы - месца для маладых сем'яў

Месца для маладых сем'яў. Так адклікаюцца пра аграгарадок Ціхінічы яго жыхары. Сярод іх і сям'я Выдронкаў. Ва ўтульных дэкарацыях аграрнага закутку ў Наталлі і Анатоля нарадзіліся чацвёра дзяцей. Праўда, мараць яшчэ аб адной дзяўчынцы. Ад гаспадаркі яны атрымалі дом, падтрымку і будучыню. Дарэчы, у дружнай сям'і будзе прыемная і ганаровая місія, але аб гэтым пазней.

Стэрэатып, што ў маленькіх населеных пунктах рабіць няма чаго, у Ціхінічах разбіваецца адразу ж: у аграгарадку ёсць нават свая школа мастацтваў - гэта каля дзесяці спецыялізацый ад харэаграфіі да музычных інструментаў, займаюцца больш як сотня дзяцей.

Рабочая паездка Прэзідэнта ў Рагачоўскі раён

Борт Прэзідэнта Беларусі сустракалі не толькі журналісты і супрацоўнікі прадпрыемства, але і буслы! Самы паўднёвы рэгіён краіны - важная аграрная вотчына, таму кіраўнік дзяржавы, толькі сыдучы з трапа верталёта, адразу пачаў рэвізію: як ідуць справы ў палях, ці хапае кармоў для жывёл і паліва для камбайнаў. Асобнае пытанне: Ціхінічы могуць далучыць да сябе яшчэ адно невялікае сельгаспрадпрыемства - інвестар гатовы ўкласціся.

У гаспадарцы 14 вёсак - колькасць немалая. І тут усплывае яшчэ адзін важны нюанс: сельгаспрадпрыемствы і кааператывы - гэта не проста дзеля заробку, яны нясуць сацыяльную нагрузку і нават адказнасць за малыя населеныя пункты.

Машынны двор ААТ "Ціхінічы" як пляцоўка для эталоннага парка

Машынны парк сельгаспрадпрыемства - плошча 10 000 гектараў - на першы погляд выглядае пустым. І гэта лепшая характарыстыка таго, як ідуць справы ў ААТ "Ціхінічы" - уся тэхніка працуе з раніцы да вечара. Але і тут ёсць неабходнасць падыходзіць да выкарыстання рэсурсаў і месца па-гаспадарску эканомна. І размова не толькі пра гэты парк, а пра такі эталонны машынны двор. Залаты стандарт для краіны ў цэлым - практычна захоўваць, зручна абслугоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць.

Даклады чыноўнікаў - гэта, вядома, добра, але Прэзідэнт, як і заўсёды, гэтым не абмежаваўся, а пайшоў у цэхі пагутарыць з рабочымі. Хто як не яны ведаюць тэхніку лепш за ўсіх?

У рамонце і абслугоўванні спецыялісты імкнуцца выкарыстаць айчынныя матэрыялы з таго ж Аршанскага інструментальнага завода. Лакалізацыю будуць працягваць - гатовы адмовіцца і ад заходніх вытворцаў рухавікоў, ёсць чым замяніць.

Дарэчы, бум развіцця аграгарадка прыпаў на прэзідэнцкую праграму падтрымкі малых населеных пунктаў. Насельніцтва Ціхініч сёння - гэта амаль дзве тысячы чалавек. І асноўная кадравая пляцоўка - як раз сельгаспрадпрыемства. Нягледзячы на невысокую бальнасць на гэтых землях, навучыліся атрымліваць добры ўраджай - 40 цэнтнераў з гектара.

А гэта навінка ад Гомсельмаша - самаходны збожжаўборачны камбайн КЗС-3321. Зрэшты, знаёмства з тэхнікай Прэзідэнт пачаў не з тэхнічных характарысатык, а з круглай даты. 24 жніўня будзе роўна 25 гадоў, як было прынята прынцыповае рашэнне - айчыннаму камбайну быць.

А. Лукашэнка: У спорце павінен быць сацыяльны ліфт

Не так даўно з'явіўся ў горадзе і свой фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Адгэтуль выйшлі і цяпер паспяховыя беларускія спартсмены. І чакана, што ў сценах ФАК Аляксандр Лукашэнка пачынае размову аб спорце. Гульні ў Токіа - вельмі эмацыйныя для нашай зборнай, але, на жаль, і не самыя прыемныя. У Ціхінічах за Алімпіядай сачылі. Дырэктар комплексу - былая спартсменка. Хоць у гэтай справе былых не бывае.

Размах тут сапраўды сталічны - трэнажорка, 2 басейны, гульнявая зала, футбольныя палі і тэнісны корт. Відавочна тут робяць стаўку на спорт і нашых юных талентаў.

Ёсць перспектывы і ў цяжкай атлетыцы - мясцовая школа каціруецца ў рэгіёне высока. Перыядычна штурмуюць і еўрапейскі алімп. Прэзідэнт яшчэ раз папросіць трэнерскі штаб - увага - кожнаму! Самым таленавітым і здольным толькі зялёнае святло. У спорце павінен быць сацыяльны ліфт.

Ну і сумеснае фота Прэзідэнта з будучымі алімпійскімі чэмпіёнамі, чаму не?

Магчыма, на фота - будучыя алімпійскія чэмпіёны.

Праект "Вёска будучыні"

У "Вёсцы будучыні" - па такой канцэпцыі будуць развіваць у краіне вёскі - занятак спортам - прыярытэт! У Гомельскай вобласці ў рамках праекта задзейнічаюць 23 паселішчы. Ціхінічы - не выключэнне. Абнавілі дарогі, адрамантавалі і пабудавалі новыя сацыяльныя аб'екты, навялі чысціню і парадак. Але гэта знешні фасад. Справаздача аб праробленай працы, скажа Прэзідэнт, яму не патрэбна. Той выпадак, калі лічбы не галоўнае. Важна, каб у рэгіёне была праца. І гэты тэзіс, як і ўсю дарожную карту развіцця, Аляксандр Лукашэнка не проста распавёў, паказаў на дошцы.

Здавалася, што літаральна ўвесь аграгарадок прыйшоў пагутарыць з беларускім лідарам. Закрануў Прэзідэнт і адно з самых актуальных пытанняў - беларускую вакцыну ад каранавіруса.

Беларускую вакцыну можна прыстасаваць да любога штаму COVID-19

Час няўмольны, і пытанне змены пакаленняў актуальна літаральна кожную хвіліну - жыццё рухаецца наперад з хуткасцю святла. Але нават у гэтай турбулентнасці, настойвае Прэзідэнт, трэба не проста перадаць краіну маладым, а зрабіць гэта з халодным розумам і гарачым сэрцам.

Прэзідэнт: Свой лёс мы павінны вызначаць самі

Мы жывём у эпоху, калі трэцяя сусветная вайна - не проста страшылка, а цалкам рэальная пагроза. Беларусы прывыклі ўспрымаць незалежнасць як штосьці, што само сабою разумеецца. Але сёння гэта барацьба, барацьба за сваю суверэнную дзяржаву.

У асяроддзі палітыкаў і простых людзей Аляксандр Лукашэнка зарабіў імідж чалавека, які рэжа праўду, заўсёды гаворыць як ёсць. Адгэтуль і такія ўражанні ад гутаркі.

А зараз вернемся да прыемнай і ганаровай місіі сям'і Выдронак. Яны, дарэчы, перамаглі ў раённым конкурсе "Уладар сяла - 2021". Сям'я падрыхтавала Прэзідэнту прыемны і жывы падарунак - труса.

Шматдзетная сям'я падарыла Прэзідэнту труса

Аляксандр Лукашэнка ў даўгу не застаўся - сям'я таксама атрымала падарункі, як і ўвесь аграгарадок. Даручэнне беларускага лідара - арганізаваць буйное свята для ўсіх жыхароў Ціхініч. Ведаеце, наведаўшы такі невялікі населены пункт, застаецца выразнае адчуванне: тут усё будзе добра. Гэта той выпадак, калі мінулае - слаўнае, сучаснасць - трывалая, а будучыня - выразная і зразумелая.