У Маскве працягваюцца пошукі Ільі Авяр’янава

27 декабря 2017

У Маскве працягваюцца пошукі Ільі Авяр’янава - былога дырэктара фабрыкі "Меншавік". Аб’яўлены план "Сірэна" і план "Перахват". Нагадаем, бізнесмен адкрыў агонь на прадпрыемстве: загінуў ахоўнік, паранены двое супрацоўнікаў. Паліцыя некалькі гадзін спрабавала знайсці Авяр’янава на тэрыторыі "Меншавіка", плошча якога 15 тысяч квадратных метраў. Як аказалася, зламыснік пакінуў фабрыку да таго, як паліцыя выставіла ачапленне. Адзначаецца, што стралок уцёк без зброі.