Вядомаму акцёру і рэжысёру Аляксандру Калягіну сёння спаўняецца 75 гадоў

25 мая 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі з юбілеем. Круглую дату Аляксандр Калягін адзначыць прэм'ерай спектакля "Рэвізор" у родным тэатры, дзе з'яўляецца не толькі мастацкім кіраўніком, але і дзеючым акцёрам. Гледачу артыст вядомы па фільмах "Няскончаная п'еса для механічнага піяніна", "Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх", ну і, вядома, "Добры дзень, я ваша цётка!".

Яго голасам размаўляе і спявае знакаміты кот Леапольд, упадабаны не аднаму пакаленню маленькіх гледачоў.