На чэмпіянаце свету па хакеі ў зборнай Беларусі сёння выхадны

10 мая 2018

Толькі заўтра наша каманда згуляе супраць дружыны з Чэхіі. А сёння гэтую зборную чакае супрацьстаянне з чэмпіёнамі Алімпіяды ў Пхёнчхане - расіянамі. Гэтая сустрэча ў 21:10 у прамым эфіры "Беларусь 5". У гэты ж час пачнецца матч Нарвегія - Канада. Трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2". У 17:10 у групе "А" згуляюць Францыя і Славакія, у чацвёрцы "В" - ЗША і Латвія.