"Вынаходствы да Вінчы" прабудуць у Мінску да канца мая

15 марта 2015

Экспазіцыю ў Нацыянальным мастацкім музеі працягнулі. Толькі за першы тыдзень працы выставу наведала больш як 7 тысяч чалавек, што стала рэкордам для музея. Пабывалі на ёй і оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі, дырыжор Канастанцін Арбелян, артыстка Клара Новікава. Нагадаем, у экспазіцыі - каля 2 соцень экспанатаў. Усе яны ўзноўленыя сіламі рымскага Музея Леанарда да Вінчы. Для гэтага спецыялістам прыйшлося вывучыць і расшыфраваць больш як 6 тысяч запісаў майстра.