Гісторыя горада на адным пано: ад старажытнага да сучаснага Мінска

25 июня 2014
Сёння ў адным з гатэляў сталіцы прайшла чарговая прэзентацыя творчай працы, якая, дарэчы, стала дыпломнай работай выпускніц Акадэміі мастацтваў. Над пано былыя студэнткі працавалі амаль тры месяцы: трэба было вытрымаць і стыль, і манахронную каляровую гаму. Для зручнасці выканання пано раздзялілі на пяць магнітызаваных пліт.

Надзея Чумакова, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, суаўтар пано Гісторыя города: Уся канцэпцыя пабудавана на тым, што горад будаваўся, змяняўся. Зараз на шкле мы адлюстравалі сучасныя будынкі, праз шкло можна разглядзець летапісныя часы, рэтрагорад 50-60 гадоў. Атрымаўся такі 3Д-эфект.

Работа падкрэслівае сувязь сучаснага і мінулага. Такім чынам, вялікае пано стала інтэр'ерным упрыгажэннем. А гэта значыць, убачыць яго можа кожны.