Міцкевіч: Сітуацыя ў свеце непрадказальная, АДКБ павінна быць гатовая адказаць на пагрозы, што ўзнікаюць

5 сентября 2023

Сітуацыя ў свеце непрадказальная, АДКБ павінна быць гатовая адказаць на пагрозы, што ўзнікаюць. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч падчас сустрэчы з членамі Каардынацыйнай нарады старшынь камітэтаў (камісій) па абароне і бяспецы парламентаў дзяржаў - членаў АДКБ. Вельмі важна захаваць адзінства ў шэрагах арганізацыі, прасоўваць сумесныя пазіцыі і шукаць новыя формы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Як раз з гэтай мэтай у Мінск і прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя парламентарыяў.

Заўтра ўдзельнікі Каардынацыйнай нарады наведаюць вучэнні "Узаемадзеянне-2023".