Цікавыя культурныя падзеі, якія можна наведаць на выхадных

13 марта 2020
Калекцыя кальчуг для жанчын, "Сны аб Францыі" ад беларускіх мастакоў... Нямецкае мастацтва і опера "Кошчын дом".

Пра цікавыя культурныя падзеі, якія можна наведаць на выхадных – Ларыса Гулякевіч і рубрыка "Праменад".

Прэзентацыя жаночых кальчуг - у мастацкай галерэі "Лібра"

Мастак і скульптар Марыя Капілава вырашыла здзівіць цікавай калекцыяй адзення, але ў сваім металічным амплуа.
Яе птушкі, матылі, скарпіёны і іншыя насякомыя і жывёлы, якія абараняюць жанчыну, умеюць рухацца. Звычайна героі-абаронцы выконваюцца з латуні ці бронзы. У вобразах, якія жывуць на кальчугах Капілавай, узгадваецца тэматыка старажытнай Грэцыі ці Егіпта. Аднак гэта толькі стылізацыя. У кожнага твора – свая гісторыя, якая нарадзілася ў фантазіях ўнікальнага майстра. 

Сны пра Францыю. Гэта тэма аб'яднала каля 30 мастакоў у адзін праект

Свае пачуцці да гэтай краіны яны выказваюць у розных відах мастацтва, тэхніках і матэрыялах.
Культурныя тэндэнцыі Францыі на працягу многіх гадоў грунтоўна ўплывалі на развіццё сусветнай навукі, архітэктуры, літаратуры, этыкету і мастацтва ўвогуле. Праект "Сны аб Францыі" праходзіць другі год і аб'ядноўвае беларускіх мастакоў. Французская культура ў іх творчасці і жыцці пакінула свой незабыўны след. 
Віктар Саўчанка прысвяціў 15 работ свайму любімаму мастаку - Ван Гогу. На выставе прадэманстраваныя толькі 5 карцін. Кожная ўвасабляе адзін са значных перыядаў у жыцці і творчасці Ван Гога.
У межах выставы запланаваны культурныя мерапрыемствы, майстар-класы і лекцыі.

Хутка загучыць "Кошчын дом" у Вялікім тэатры Беларусі

Опера для маленькіх змяшчае шмат наватарскіх ідэй. Напрыклад, акрамя вакальных партый, у спектаклі прысутнічае харэаграфія і лялькі.
Спектакль "Кошчын дом" паводле казкі Маршака - дэбют для рэжысёра Дар'і Пататуркі і мастака-пастаноўшчыка Кацярыны Шымановіч на сцэне Вялікага. Новая пастаноўка - мікс лялечнага і музычнага жанраў. У спектаклі задзейнічаюць адразу тры віды лялек. Вялікія ці планшэтныя - для салістаў, нацельныя для хору і лялькі на палках для кацянят дзіцячай студыі.
Наведайце музей "Лошыцкая сядзіба". У суботу а 16-й гадзіне ў межах выстаўкі "Нальшанскія сустрэчы" адбудзецца літаратурны вечар. Прыемных і нясумных выхадных, і да наступнай пятніцы!