Пацешны выпадак на футбольным матчы ў Аргенціне

5 декабря 2018

Там мяч ад варот адбіў... сабака. У эпізодзе гульні паміж камандамі трэцяга дывізіёна варатар адной з каманд пакінуў штрафную. Сапернікі скарысталіся момантам і прабілі па пустых варотах. Але гол так і не здарыўся - на лініі рамкі раптам з'явіўся сабака, ад якога і адскочыў мяч. Праўда, бліскучы сейв у выніку ўсё роўна не выратаваў каманду ад паражэння.