На тыдні Прэзідэнт прыняў шэраг кадравых рашэнняў

25 декабря 2016

На гэтым тыдні вырашылася галоўнае кадравае пытанне апошніх тыдняў - хто стане на чале Адміністрацыі Прэзідэнта. На гэтую пасаду прызначаная дасведчаны кіраванец і дзяржаўны дзеяч Наталля Качанава. Яна прайшла шлях ад простага інжынера да віцэ-прэм'ера сацыяльнага блока ва ўрадзе.

Курыраваць ідэалагічныя і арганізацыйныя пытанні на пасадзе першага намесніка будзе Максім Рыжанкоў - Прэзідэнт заўважыў яго арганізатарскія здольнасці і энергію.  Раней у рангу памочніка ён адказваў перад Кіраўніком дзяржавы за ўвесь спорт у краіне. Але галоўнае - Аляксандр Лукашэнка анансаваў рэформу для ключавога органа ў сістэме дзяржкіравання - Адміністрацыі Прэзідэнта. Уся аптымізацыя і дэбюракратызацыя павінна пачынацца з гэтага палітычнага штаба.  Эксперты ўбачылі ў гэтым сігнал для ўсёй вертыкалі - працаваць па даўніне не атрымаецца.

Кадравыя рашэнні закранулі ідэалагічны блок у Адміністрацыі Прэзідэнта. Ад пасады намесніка вызвалены Ігар Бузоўскі. Частка паўнамоцтваў і функцый у гэтай сферы будзе зонай адказнасці прэс-сакратара Кіраўніка  дзяржавы. 

Новы кіраўнік і ў службы бяспекі Прэзідэнта. Ім стаў Андрэй Паўлючэнка, які мае вялікі вопыт працы ў структуры і вызначаецца, на думку Аляксандра Лукашэнкі, "жалезнай" выканаўчасцю.