ЦВК: Яўка выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах па краіне склала 55.47 % па звестках на 14:00

17 ноября 2019
Цэнтрвыбаркам аб'яўляе самыя апошнія звесткі аб яўцы выбаршчыкаў у сваім інфармацыйным цэнтры. 

У рэжыме нон-стоп галасы падлічваюць у Цэнтрвыбаркаме. 

І апошнюю інфармацыю аб яўцы мы спадзяёмся даведацца ў Вольгі Анішчанкі.

Мы працягваем сачыць за падзеямі гэтай электаральнай гонкі ў нашай выязной студыі, зусім побач з галоўным штабам выбарчай кампаніі. Як раз у гэтыя хвіліны Цэнтрвыбаркам аб'яўляе самыя апошнія звесткі аб яўцы выбаршчыкаў у сваім інфармацыйным цэнтры. А ў нас ёсць магчымасць даведацца пра ход галасавання прама зараз. Побач са мной кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына (відэа).