Фотавыстава "Pro з'ява. Песняры" - музыка Мулявіна ў кожным здымку

9 сентября 2022
Культурная з'ява "Пясняры" - у выставе вядомага беларускага фотамастака Міхаіла Маругі. У арт-гасцёўні "Высокае месца"  фатограф-летапісец упершыню прапанаваў у поўным аб'ёме свой фотаархіў "Песняроў". З 1976 года Міхаіл Маруга ездзіў з артыстамі на гастролі, захаваўшы на плёнку найзначнейшыя праграмы і канцэртныя выступленні калектыву.

На адкрыцці праекта выступалі артысты ансамбля "Пясняры"  розных гадоў: заслужаны артыст Беларусі Уладзіславаў Місевіч і гітарысты  Уладзімір Ткачэнка і Віктар Малчанаў.