Фонды Нацыянальнага мастацкага музеяпапоўняць дзве карціны Пінхуса Крэменя

23 января 2019

Адразу дзве карціны Пінхуса Крэменя папоўняць фонды Нацыянальнага мастацкага ў гонар 80-годдзя музея. Ураджэнец мястэчка Жалудок Гродзенскай вобласці - адзін з яркіх прадстаўнікоў Парыжскай школы жывапісу, набыў славу, працуючы ў знакамітым "Вуллі". Так называўся творчы інтэрнат, дзе ў мінулую эпоху стварылі свае шэдэўры і нашы землякі: Шагал, Суцін, Кікоін, Цадкін. Палотны набытыя на аўкцыёне пры фінансавай падтрымцы ганаровага консула Беларусі ў Лазане і швейцарскага бізнесмена. Нацюрморт і пейзаж датаваныя пачаткам XX стагоддзя. Зараз яны ў фондзе часовых паступленняў і нават прайшлі нязначную рэстаўрацыю. Здымачнай групе Агенцтва тэленавін каштоўныя набыцці паказалі першымі.

Урачыстая перадача карцін пройдзе ў пачатку сакавіка. Нацюрморт і пейзаж стануць першымі работамі Пінхуса Крэменя ў фондах Нацыянальнага мастацкага.