Фестываль кіно і тэлебачання "Кінасвятло" ўпершыню праходзіць у Беларусі

13 августа 2019

Міжнародны праект пераехаў з Латвіі і аб'яднаў больш за 120 юных кінематаграфістаў. Удзельнікі ад 10 да 18 гадоў з Расіі, Казахстана, Польшчы, Літвы і Украіны. У Мінск запрошаныя пераможцы адборачнага тура. Журы вызначыла 25 лепшых работ з чатырохсот пададзеных. Гэта фільмы ў жанрах дакументальнага і ігравога кіно, анімацыйныя фільмы і тэлепраграмы для дзяцей. Зараз удзельнікам форуму трэба стварыць творчыя калабарацыі і за шэсць дзён зняць новыя стужкі. У праграме форуму - трэнінгі на камандаўтварэнне і майстар-класы па рэжысёрскай і аператарскай рабоце. Пасля фільмы размесцяць на інтэрнэт-платформах. У будучыні плануецца іх паказ у беларускіх кінатэатрах.