Эстонія адзначае Дзень незалежнасці

24 февраля 2016

Сёння ў Эстоніі адзначаецца галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень незалежнасці. У гэты дзень у 1918 годзе ў Таліне, тады горад называўся Рэвель, была прынятая Дэкларацыя аб незалежнасці краіны. У 1940 годзе Эстонія перайшла пад кантроль Савецкага Саюза ў выніку падпісання германа-савецкага Пакта аб ненападзе (Пакта Молатава-Рыбентропа). Незалежнасць Эстонскай Рэспублікі была адноўленая толькі 20 жніўня 1991 года. Дарэчы, усе афіцыйныя святы ў Эстоніі ўстанаўліваюцца актамі парламента.

Дзяніс Бародзіч, дэпутат парламента Эстоніі, кіраўнік эстонска-беларускай эканамічнай групы (Талін, Эстонія): "У Беларусі шмат сяброў, і шмат сяброў ужо ў Еўропе. Пара скарыстацца гэтым становішчам і развіваць гэтыя адносіны як у палітычным, так і ў эканамічным планах. Развіццё эканомікі прадвызначае дабрабыт краіны".

Сучасная Эстонія, апярэджваючы сваіх еўрапейскіх суседзяў, стала электроннай. Тут па ID-картах, якія замяняюць не толькі пашпарты, але і іншыя дакументы, праходзіць электроннае галасаванне ў парламенце, ставяцца электронныя подпісы і вядзецца дакументацыя.