Фестываль фільмаў "Чалавечая годнасць, роўнасць, справядлівасць" праходзіць у Мінску

6 декабря 2015

Усім светам не пакінуць без увагі такія важныя даты, як Дзень барацьбы са СНІДам, міжнародныя дні інвалідаў і правоў чалавека. Пры падтрымцы ААН у Беларусі і прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза фестываль фільмаў "Чалавечая годнасць, роўнасць, справядлівасць" праходзіць у Мінску ўжо восьмы раз. Сёлета ў праграме форуму 10 стужак са Швецыі, ЗША, Фінляндыі, Бразіліі, Францыі і іншых краін. Фестываль адкрыла карціна аскараноснага амерыканскага кінарэжысёра Джонатана Дэмэ "Філадэльфія". Гэта гісторыя двух герояў, якіх падзяляе колер скуры, грамадскае становішча і смяротная хвароба. Але кожны з іх служыць закону і змагаецца супраць несправядлівасці. У галоўных ролях галівудскія зоркі Том Хэнкс і Дэнзел Вашынгтон. На суд гледачоў прапануюць і карціны, якія выйшлі нядаўна: "Мэнпаўэр" Ноама Каплана, "Корса" Акселі Туаміваара. Дарэчы, падчас 10-дзённага кінафестывалю ў стіалічным кінатэатры "Перамога" адкрыецца выстава, прысвечаная 70-годдзю ААН.