Аляксандра Дуліба ў праекце Нашы

17 мая 2013

Яна ўпершыню ў кар'еры выйшла на старт марафона і выйграла яго, устанавіла нацыянальны рэкорд Беларусі. Гэта здарылася ў Лос-Анджэлесе. Праз месяц ужо ў Душанбэ Аляксандра Дуліба зноў перасякла фінішную стужку першай. Як беларуска абышла заканадаўцаў мод у марафоне, пра трываласць і мэтанакіраванасць. Лепшая марафонка Беларусі, Аляксандра Дуліба, у праекце Нашы.  Глядзіце сёння ўвечар у рамках інфармацыйнага канала Панарама.