"Еўрабачанне" ў Ізраілі пад пагрозай зрыву

27 марта 2019

Арганізатары перажываюць за бяспеку ўдзельнікаў і гледачоў. Сітуацыя ў рэгіёне рэзка абвастрылася. У гэты панядзелак была ўчыненая атака з сектара Газа. Адзін са снарадаў трапіў у дом, які знаходзіцца ўсяго за 17 кіламетраў ад месца правядзення песеннага шоу. Раненні атрымалі 7 чалавек - у тым ліку дзеці. Сірэны паветранай трывогі гучалі і гэтай ноччу. Паводле паведамленняў арміі абароны Ізраіля, ХАМАС выпусціў некалькі ракет. У адказ у паветра былі паднятыя ізраільскія знішчальнікі, якія паразілі цэлі на палесцінскай тэрыторыі. Афіцыйныя прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ўважліва сочаць за сітуацыяй і адзначаюць: перашкодай правядзенню "Еўрабачання" можа стаць вайна або буйнамаштабная ваенная аперацыя.