Новаабраны кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў - у эксклюзіўным інтэрв'ю

31 марта 2019

Час пагаварыць аб гульні нумар адзін. Развіццё дзіцячага і масавага футбола, інфраструктуры і доўгачаканы выхад нацыянальнай каманды краіны ў фінальную стадыю топ-турніру. Менавіта такія мэты ставіць перад сабою новаабраны кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў. На гэтай пасадзе ён змяніў Сяргея Румаса. 

Сярод іншых задач - павышэнне глядацкай і камерцыйнай прывабнасці нацыянальных спаборніцтваў. Планы Уладзіміра Базанава, пагодзьцеся, амбіцыйныя. Эксклюзіўна для "Галоўнага эфіру" з функцыянерам пагутарыў Станіслаў Ліпскі. У тым ліку ён не выпусціў магчымасць спытаць: якая мара ва Уладзіміра Базанава і як вярнуць балельшчыка на трыбуны? Адказы - прама зараз (відэа).