Гэтым вечарам стануць вядомыя фіналісты нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018"

11 января 2018

Сёння апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі пачнецца праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у міжнародным песенным конкурсе. Сачыць за тым, што будзе адбывацца, можна анлайн - сайт медыяхолдынга tvr.by будзе весці прамую трансляцыю. 

У гэтым сезоне за права стаць голасам нашай краіны на папулярным шоу спаборнічаюць каля сотні ахвотнікаў не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Таджыкістана, Малдовы. У рэжыме жывога гуку яны выканаюць свае кампазіцыі журы. Суддзі вызначаць не больш чым 15 фіналістаў праекта. Не пазней за 1 сакавіка яны прэзентуюць свае песні ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1" на выніковым гала-канцэрце праекта. Пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць галасаваннем гледачоў і журы. Трыумфатар і выступіць пад беларускім сцягам на "Еўрабачанні", якое пройдзе ў Лісабоне ў маі.