Адразу тры залы адкрыліся ў спартцэнтры БДПУ імя М. Танка

25 февраля 2016

Майстры спорту па боксе, чэмпіёны Еўропы па каратэ і члены зборнай Беларусі па таэквандо выпрабавалі новую пляцоўку. Адразу тры залы адкрыліся ў спартцэнтры Беларускага педагагічнага ўніверсітэта. У веданні студэнтаў зараз трэнажорная зала для заняткаў атлетычнай гімнастыкай, зала аэробікі і фітнесу, а таксама адзінаборстваў. На рэканструкцыю выдаткавалі каля трох мільярдаў рублёў. Гэта пазабюджэтныя сродкі ВНУ. Акрамя таго, у навучальнай установы з'явілася і новая спартыўная форма са сваёй сімволікай.

Аляксандр Жук, рэктар БДПУ імя Максіма Танка: "Нам перадалі стадыён, які мы ўжо пачалі рамантаваць: замянілі трыбуны, улетку збіраемся там абнавіць футбольнае поле - зрабіць штучны газон. За апошнія паўтара года мы адрамантавалі некалькі трэнажорных залаў у нашых інтэрнатах, паставілі ў іх сучаснае абсталяванне з тым, каб студэнты змаглі і заняткі праводзіць фізкультурай, і праводзіць вольны час, далучацца да здаровага ладу жыцця".

Займацца ў новых спартзалах змогуць не толькі студэнты, але і навучэнцы педагагічных класаў школ і гімназій Мінска і вобласці.