У Мінску вадзіцель фуры пратараніў трактар

9 июня 2017

У Мінску вадзіцель фуры заснуў за рулём і на высокай хуткасці пратараніў трактар, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Ад моцнага ўдару трактар перакуліўся, а вадзіцель апынуўся заблакіраваным у кабіне. Ён атрымаў сур'ёзныя траўмы. Выратаваць мужчыну не ўдалося. У дачыненні да вадзіцеля фуры заведзена крымінальная справа.