Гэты тыдзень у Мінску прысвечаны нацыянальнай кухні

26 февраля 2019

Стравы мінулага стагоддзя ў новым прачытанні. Гэты тыдзень у Мінску прысвечаны нацыянальнай кухні. Жур з мясам, бліны з грыбамі, салата "Журавінавая", свініна па-беларуску, а на дэсерт - апетытныя тварожныя "дзьмухаўцы" - паспрабаваць і даведацца рэцэптуру можна ў 63 кафэ і рэстаранах. Цана адзіная незалежна ад статусу ўстановы.

Гэты гастранамічны праект ужо 19-ы па ліку. Як паказвае практыка, пасля завяршэння самыя папулярныя стравы трапляюць у асноўнае меню кафэ.