Прамая трансляцыя матча Беларусь - Нідэрланды ў 21:45 на тэлеканале "Беларусь 2"

7 октября 2016

Зборная Беларусі правядзе сёння другі матч кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2018 у Расіі. У Ратэрдаме каманда Аляксандра Хацкевіча будзе змагацца з Нідэрландамі. Нагадаем, у верасні беларусы на "Барысаў-Арэне" падзялілі ачкі з фіналістамі апошняга Еўра - французамі, 0:0. Прамую трансляцыю матча будзе весці тэлеканал "Беларусь 2". Пачатак у 21:45.