Экспазіцыя работ Пятра Шумава - у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

5 июня 2019
Экспазіцыя работ Пятра Шумава - знакамітага фатографа Еўропы пачатку 20 стагоддзя - у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. Ураджэнец Гродна і асабісты фатограф Агюста Радэна. Больш за 30 копій фотаздымкаў прыехалі з Парыжа. У 20-ыя гады мінулага стагоддзя Шумаў рабіў фотапартрэты знакамітых мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў і палітыкаў. Сярод іх - Шагал, Бакст, Маякоўскі, Цвятаева, Манэ і іншыя.

На выставе прадэманстраваны таксама матэрыялы аб культурнай дзейнасці беларускіх музычных і тэатральных калектываў у Парыжы.