Пачаўся візіт Міністра замежных спраў Беларусі ў Нью-Ёрк

29 сентября 2014
Уладзімір Макей у якасці кіраўніка ўрадавай дэлегацыі прыме ўдзел у асноўным блоку 69 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сёння кіраўнік ведамства наведае мерапрыемства высокага ўзроўню Абарона дзіцяці, якое арганізуе наша краіна. Заўтра Уладзімір Макей выступіць у агульнапалітычнай дыскусіі ААН для давядзення падыходаў Беларусі да рашэння вострых сучасных міжнародных праблем.
Запланаваная і серыя двухбаковых сустрэч кіраўніка беларускага МЗС з калегамі з краін ААН. У перагаворах бакі абмяркуюць гандлёва-эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва.