У Фаніпалі будуюць завод па зборцы беларуска-швейцарскіх электрычак

10 августа 2013

Інвестыцыйны праект рэалізуе кампанія Штадлер. На заводзе будуць збіраць не толькі ўжо знаёмыя беларусам швейцарскія электрацягнікі, але трамваі і тралейбусы новага пакалення. Асобны цэх пад вытворчасць двухпавярховых цягнікоў для расійскай чыгункі. Тэму прадоўжыць Вадзім Шчаглоў.


Гэта той рэдкі выпадак, калі будоўля, як швейцарскія гадзіннікі, без збояў і затрымак. Толькі замест гадзіннікаў цягнікі. Першы пад іх цэх будаваць пачалі ў сакавіку, але ўжо заканчваюць мантаж. А праз год абяцаюць і першую беларуска-швейцарскую электрычку.


У гэтым і ёсць формула будаўнічага поспеху, лічыць Сяргей Шарыка, намеснік дырэктара найбуйнейшай будаўнічай кампаніі краіны Гроднапрамбуд. Менавіта ім і даручылі рэалізоўваць швейцарскі інвестыцыйны праект. Бо нават у сваё прафесійнае свята яны на працы.


Першы цэх па вытворчасці беларуска-швейцарскіх электрычак будаўнікі павінны здаць ужо да канца гэтага года. За 12 месяцаў тут будуць збіраць 16 цягнікоў новага пакалення


Акрамя гэтага, 100 трамваяў і паўтысячы тралейбусаў. Далей аб'ёмы будуць толькі расці, бо, нягледзячы на тое, што завод яшчэ будуецца, Беларусь ужо заключыла кантракт на пастаўку электрычак у Расію.


Каб рэалізаваць праект, беларускіх спецыялістаў ужо адправілі вучыцца ў Швейцарыю. Там жа, пад наглядам калегаў, яны збяруць і першыя тры цягнікі, якія абкатаюць у Мінску. У перспектыве не толькі беларускія рукі, але і тэхналогіі. Лакалізацыя вытворчасці максімальная. Бо галоўная задача - беларуская вытворчасць, але якасць швейцарская.