Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пачнецца ў 18:00 на "Мінск-Арэне", прамыя трансляцыі на "Беларусь 1" і "Беларусь 24"

25 ноября 2018

"Мінск-Арэна" ў прадчуванні вялікага шоу. Праз тры гадзіны пачнецца фінал Міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2018". Прамую трансляцыю будуць весці каналы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". На сцэну выйдуць удзельнікі рэкордных 20 краін. Яны ўжо рыхтуюць свае вобразы. Літаральна па секундах распісаная праца аператараў, рэжысёраў, бо ўбачыць шоу ўвесь свет.

За апошнімі падрыхтоўкамі сочыць і мая калега Юлія Токар.

Перш за ўсё хачу павіншаваць усіх са святам! Гэты дзень надышоў! Ад фіналу дзіцячага "Еўрабачання-2018" нас аддзяляюць нейкіх тры гадзіны! А значыць, у мяне яшчэ ёсць шанц пабыць на гэтай касмічнай сцэне. І вось такі від адкрываецца канкурсантам, калі шчыра, дык і без гледачоў трыбуны выглядаюць самавіта! Акрамя таго, выканаўцы будуць пад прыцэлам дзясяткаў камер - вось яны чакаюць свайго выхаду (відэа).

Канкурсанты ўжо даўно прыехалі на "Мінск-Арэну" і рыхтуюць свае сцэнічныя вобразы. У бабл-дэлегейшн размясціліся грымёркі ўсіх 20 дэлегатаў. Эфіджыку з Албаніі не адрозніць ад лялечнай Барбі. Макіяж і прычоскі робяць не толькі дзяўчынкам (відэа).

Мне застаецца пажадаць усім поспеху! Зусім хутка даведаемся, хто ж выйдзе на гэтую сцэну на біс! Шоу пачнецца ў 18 гадзін!