Трэніроўкі на батуце - новы напрамак фітнеса

23 сентября 2015

Трэніроўкі на батуце ці джампінг - новы напрамак фітнеса становіцца ўсё больш папулярным у Мінску. Скачкі дапамагаюць пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў і дадаюць добрага настрою. Заняткі праходзяць пад музыку. Дарэчы, джампінг лічыцца адным з самых бяспечных відаў фітнеса. 10-хвілінная трэніроўка замяняе паўгадзінную прабежку.

Узроставых абмежаванняў для заняткаў джампінгам няма. Такім відам фітнеса ахвотна займаюцца як жанчыны, так і мужчыны.