Дзіцячы музычны тэатр "Казка" больш як чвэрць стагоддзя працуе з юнымі талентамі

6 июня 2019

Дзіцячы музычны тэатр "Казка" ужо больш як чвэрць стагоддзя дапамагае юным талентам раскрыць сябе. Маладыя артысты асвойваюць узоры класічнай, эстраднай і нават рок-музыкі! 

Расказвае Наталля Бардзілоўская.

Трыццаць гадоў ён саліраваў у Тэатры музкамедыі. Сёння перадае сакрэты вакалу выхаванцам ад 6 да 26! Аляксандр Арцемьеў - калісьці сам удзельнік дзіцячага тэатра "Казка", цяпер мастацкі кіраўнік гэтага калектыву і акадэмстудыі "Бельканта". Пад яго кіраўніцтвам дзятва авалодвае не столькі модным цяпер эстрадным жанрам, як менавіта азамі опернай класікі! У рэпертуары дзяцей і падлеткаў - арыі і арыеты, сусветныя шэдэўры высокага мастацтва!

На сцэне дзіцячага тэатра - сапраўдныя оперныя пастаноўкі. Выхаванцы студыі ладзяць канцэрты да святаў. Рэпертуар і тэматыка  ніколі не паўтараюцца.

Сусветная музычная спадчына захоўвае больш за 200 варыянтаў "Аве Марыя". Усе гэтыя творы выконвалі толькі два артысты, зорки - Сяргей Лемешаў і Ірына Архіпава. Але ж не так даўно, да свята 8 сакавіка, названую класіку агучылі і юныя выканаўцы гэтай студыі.

Тэатр "Казка" і студыя "Бельканта" - частка вялікай творчай установы.

Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі "Зорка" Фрунзенскага раёна Мінска - "фабрыка" талентаў у харэаграфіі, спорце, выяўленчым мастацтве, дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Юныя вакалісты тут не толькі ўпрыгажэнне зборных канцэртаў. Дзеці бяруць узнагароды на конкурсах, прадстаўляюць Беларусь за мяжой.

А яшчэ студыя спеваў... лечыць, супакоўвае, дае ўпэўненасць у сабе! І ўсё дзякуючы вакалатэрапіі.