Дзясяты рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур адкрываецца ў Гродне

6 июня 2014

Амаль 40 нацыянальнасцяў сёння пройдуць па вуліцах горада. Разам з удзельнікамі арганізатары гэтага міжкультурнага карнавала чакаюць тысячы гасцей. Сярод іх дыпламаты, папулярныя спевакі, акцёры і мастакі. Дарэчы, сам Гродна ў званні культурнай сталіцы Беларусі асабліва падрыхтаваўся да свята. Ва ўсім Гродне сёння загучаць званы галоўных праваслаўных і каталіцкіх храмаў. Да глыбокай ночы паралельна з вялікім фестывалем стартуе і фестываль вулічнай культуры. У прыхільнікаў музыкі, відовішчных фаер-шоу і іншых культурных вынаходстваў будзе чым сябе пацешыць. Але галоўная падзея сёння - урачыстае шэсце ў 9 вечара. Доўжыцца яно будзе амаль паўгадзіны пад музычнае і светлавое суправаджэнне.